Чаканне - Ожидание

Оксана Маркович
Пякучы,востры даўні боль...
Баліць нутро і сэрца ные,
Бо прападае сэнсу соль,
Душа пакутна рвецца ў Вырай.

Навокал толькі жаль, туга,
Пахмурны смутак і жалоба...
Надзея з верай, бы смуга,
У шэрагу стаяць асобным.

Яны тут, побач, каля нас
Таксама корчацца ад болю:
Сябры навечна, не на час -
Бо не адвернуцца ніколі!

Калі ж развеецца туман?
Павее свежы ветрык волі,
Прагоніць жорсткасць і абман?
Чакаем шчасця: лепшай долі...

04.04.2013