Седьмая вода

Чабарок
Вольный перевод с русского на белорусский язык с согласия автора
Яна Бруштейна.http://www.stihi.ru/2012/04/27/10192


Сёмая вада

Ад першай вады - ні бяды, ні адгадкі,
былі бы ўзяткі звычайны і гладкі
ў ціхай рабочай пчалы.
Другая вадзіца - што з птушкаю біцца,
такая бязглуздзіца ранкам прысніцца
чысцейшай двурушнай пілы.

Дзе травы напоены соллю... крывёю,
там воўк звар'яцелы зрадніўся з лісою ,
і гэта вада - не для вас.
Спытайце вы трэццю, з галінкі кляновай,
быць можа не новай, ды масці бубновай,
гатовай гарэць на паказ.

У чацвертай і пятай... не мітусіцца,
плотка, судак маглі бы лавіцца,
а шостай - звер нават не пье.
У шостай той - сорам, туга без надзеі,
бо рукі ў ёй вымылі кАты, зладзеі,
крумкач абмінае, ня помніць яе.

Калі ж зноў уздымуцца жарсці зямныя,
душа твая, сэрца ад болю да шыі заные,
ты лёсу скарышся...цябе не міне,
і сёмай вадою (з пад кораня й камня),
падхопіць, закружыць, застыне і кане,
і памяць сцярэ пра цябе.