Когда развеется дым

Чабарок
Алексей Крони Торопов  http://www.stihi.ru/2012/04/20/741

 Вольны пераклад на беларускую мову

Як падала святло (ці помніш гэта?)
на стол кухонны, дзе ўсе мы
ўдыхалі дым ад цыгарэтаў
і вырашалі лёс зімы.

Што здарыцца, калі вясна
разбурыць крышталёвы лёд,
мо прыйдзе час - не будзе сна,
альбо зусім наадварот.

Што будзе (і ці будзе калі),
як развеецца гэты дым,
вясеннія фарбы зямлі
разглядаць маладым.

У вузельчыкі скручана памяць,
рачною вадою бяжыць,
чысцюткай, як снежная замець,
гадоў бы да ста Вам дажыць!