Летят журавли

Анна Будзько
стихотворение на белорусском языке

            Разумею цяпер, чаму з выраю
            жураўлі на Палессе ляцяць.
                Алесь Ставер.

      
        Ляцяць  жураўлі.

Ляцяць дадому з поўдня жураўлі.
Плывуць у небе, ні'быта на хвалі.
Пад імі беларускія палі,
Якія птушак так даўно чакалі.

Яны Радзіму бачылі  ў снах
На поўдні, за высокімі гарамі.
Страчайце, людзі, бо прыйшла вясна!-
Шлюць тэлеграмы роўнымі радкамі.

Там сонца яркае, і там цяплей,
Але балот няма для птушак звыклых.
І не знайшлі там жураўлі мілей
Палеткаў родных і азёр блакітных.

Махаюць хутка дужымі крыламі,
Курлычуць гучна ў небе жураўлі.
Нібы ад радасці, нібы ад жалю,
Спяваюць птушкі  для сваёй Зямлі!

фота з інтэрнэта  14.04.2013