Пакуль не забыуся, як пэндзаль трымаць...

Демьянова Татьяна Дмитриевна
Пакуль не забыўся, як пэндзаль трымаць,
 Не жалься на долю – жыві і пішы!
 Свет варты таго, каб яго маляваць,
 Збіраючы фарбы ў палітру душы!

 Але не зайздросці набытку людзей –
 Ты нават і ў горы не горай за іх!
 Калі ты ствараеш – ты ўсіх багацей,
 Бо маеш сусвет у карцінах сваіх.

 У іншых няма асалоды такой,
 З якой ты, заціснуты ў лёсу ціскі,
 Грунтуеш палотны істотай сваёй
 І сэрца ўкладаеш у іх – на вякі.

 Мастацтва тваё – Божай літасці знак,
 Твой крыж пажыццёвы – паэт і мастак.

27.12.2011