Я никогда не видела войны...

Надежда Верас
               стихи на белорусском языке

НІКОЛІ  Я НЕ БАЧЫЛА ВАЙНЫ…

Ніколі я не бачыла вайны
І выбухаў, і жаху, што кроў стыне,
У мірны час жывуць мае сыны,
За усіх, хто даніну аддаў Радзіме.

За ўсіх, хто паліваў крывёю снег,
Хто на палях вайны ляжаць застаўся…
Хто “за Радзіму!” з аўтаматам  бег,
І ў дула танка глянуць не баяўся.

У мірны час жывуць мае сыны
І пра вайну ўсё ведаюць па кнігах:-
Па кім хатынскія звіняць званы
І як краіна ўставала ў руінах.

За ўсіх сыноў не выплакала слёз,
Зямля мая, не зломленая катам…
Хай будзе вечнай песняй шум бяроз,
Загінуўшым у той вайне салдатам.

Ніколі я не бачыла вайны…

      лістапад 2012