О, лецейка!

Светлана Рыжкова 3
Калоссе долу гнецца на мяжы..
О,лецейка, так хутка не бяжы!
Яшчэ не сціхлі гаю галасы,
Цяжэюць уранні травы ад расы.
Яшчэ пральюцца цёплыя дажджы…
О, ветрык, ты мне казку  раскажы
аб тым, што дзесь сюды, непадалёк,
дзяцінства завітала на дзянёк:
сумуе, нават просіцца назад
у драўляны дом, у яблыневы сад,
у гэты  бор, дзе сосны да нябёс…
 Там зноў пачую ціхі шэпт бяроз,
гамонку кветак,спевы салаўя….
О,лецейка, цябе вітаю  я!
Спыніся, азірніся  на мяжы.
О, ветрык, ты мне казку раскажы….