Стелет, стелет ночь... муз. файл

Тамара Кошевая
Сцеле, сцеле ноч...
Муз. файл
http://www.litsovet.ru/index.php/sounds.play?sounds_id=3545

Заводзяць карагоды ў лузе дзеўкі,
П’янее ноч ад спеваў салаўя,
А на маіх  руках, самкнуўшы вейкі,
Салодка спіць, каханая мая.

Пад звон цыкад, пад конікавы смыкі
Зямлі духмяны водар веснавы
Прымае нас у цёплыя абдымкі
Лагоднае шаўковае травы.

Прыпеў:
Сцеле, сцеле ноч туманы',
Пакідае нас тут адных.
Ой, бяда, бяда, адыдзі,
Ты маю каханую не будзі!

Сцеле, сцеле ноч туманы'…
Шчасце ты маё – без маны,
І няхай бяда не кране
Ні маю каханую, ні мяне.


Як папараццю-кветкаю Купалы,
Табою не надыхаюся я.
Заваражыла ты, зачаравала
Навек мяне, каханая мая.

Замоваю, як стужкаю павіты,
Я за табой на край бы свету йшоў,
За позіркам вачэй тваіх блакітных
І шоўкам светла-русых валасоў.

Прыпеў: