Сiзiфаy труд

Демьянова Татьяна Дмитриевна
Захламіла хлудам крыніцу натхнення –
 і вохкаю: “ Бог не дае!”
 А ўласныя думкі – цяжкія каменні –
 грувасцяцца грудай без вонкіх струменяў
 у беднай маёй галаве.

 Варочаю глыбы і прагну, як хлеба,
 узняць угару іх сама.
 І бачу, як хітра ўсміхаецца неба
 з маіх намаганняў – пустых і ганебных –
 як быццам гаворыць: “Дарма!”

І мне не здаецца ўжо створанным міфам,
 а бачыцца явай былой
 руцінная праца рупліўца Сізіфа,
 каторы штодзённа цярпліва і ціха
 валун перакочвае свой.

20.05.2013