Самота

Дарья Дорошко
Ніводнага гуку, ніводнага слова –
Накшталт адзіноты ў забытых замовах.
Ніводнага слова, ніводнага гуку,
Ніводнага позірку - цягнецца мука.
Здзяйсняецца кімсьці душы катаванне
Ад рання да скону, ад скону да рання.