РОДная мова

Оксана Маркович
Не давялося бачыць мне вайны.
Аб ёй я толькі чула ад бабулі,
Як Беларусі лепшыя сыны
Са словам матчыным ішлі ў бой, пад кулі.

У слове тым жыцце вякоў сівых,
Сакральны сэнс і моц, падтрымка роду...
Вяло яно асілкаў маладых
Аддаць жыццё Радзіме за свабоду.

Яны глядзяць здалёку, з небыцця
На нас цяперашніх...І падтрымаць гатовы...
Чакаюць толькі, скажам ты ці я
На мове матчынай...Яны чакаюць Слова.

27.05.2013 г.