Шэдэуры

Демьянова Татьяна Дмитриевна
 Свет гіне. Лжэмастацтва метастазы
 і лжэлітаратуры паранойя
 няўхільна абяртаюцца абразай
 для сэрцаў, не атручаных маною.

 Зубаста смеючыся з явы поснай,
 у ранг шэдэўра ўзведзенае ліха
 з’яўляецца пакутай невыноснай
 для зроку адчувальнага і слыху.

 Па белым, ператвораным у чорны,
 малююць як хто хоча, нават клізмай.
 Эротыка ўжо зведзена да порна,
 рамантыка – да хцівага цынізму.

 Збаёданы паўтоны і адценні,
 як быццам, мы не людзі, а прыматы.
 Закінутыя ў шафы летуценні
 заменены на маты-пераматы

 і змешчаны пыхліва на выставах,
 на конкурсах і слэмах, у І-нэце…

 Нашто ствараць такое? Дзеля славы?
 Але ж яна не грэе і не свеціць…

3.06.2013