Канюшынавы тут рай

Иосиф Беганский
Як прыемна паляжаць
Тут у канюшыне,
Пахне мёдам сенажаць,
Ды дурное згіне.

Паглядзець у небасхіл,
Воблакам здывіцца.
І набрацца добрых сіл
У цябе, зямліца.

Дай руку і я скажу:
- Будзе нам ўдача.
На паляні паляжу,
Сэрца не заплача.

І цудоўны гэты свет
Тут у ранку маніць,
Канюшынавы букет
Нас с табой дурманіць.

Не касі яе здарма:
Гэта так прыгожа.
Ты ўбачыла сама,
Гэта шчасце, Божа!

Пчолкі лётаюць над ёй,
Тут блакітна неба;
Сёння стала ты маёй-
Мусіць так і трэба.

Канюшынавы тут рай
І шчабечуць птушкі.
Ты прыгожа, так і знай,
Я шапчу на вушка.