Тут вапрос харошы

Иосиф Беганский
Вось і ранак наступіў,
Нікуды не дзецца.
Цэлы вечар водку піў,
Аж калоціць сэрца.

Смага нейкая ва рту.
Мо вады напіцца?
Думку думаю ні ту:
Трэба пахмяліцца.

І пайшоў у магазін
За вуглом у хаты.
Можа выпьем водкі, Зін,
Ну, а мо гарбаты?

Можа возьмем папалам?
Тут вапрос харошы.
Кабы выпіць сёння нам,
Трэба Зіна грошы.