Зорны аазис

Верасовы Звон
Зорны аазіс


Ноч ідзе, пастукваючы кіем,
Па бязлюднай чуйнай цішыні.
Цень двароў, самотныя агні,
Крокі, нетаропкія, цяжкія.

Там трывожна хмурыцца мужчына,
Тут - жанчына... Горад ціха спіць.
Ноч дае засмяглым душам піць,
Ноч дае кароткі адпачынак.

Прыйдзе дзень, узніме хмары пылу.
Караван пацягнецца далей.
Покуль ззяе ў небе Вадалей -
Спіце, людзі! Піце, піце сілу!

Ноч ідзе, пастукваючы кіем...

7 липеня 2011 года