Матулiн дзень.
Празрысты, быццам неба.
Матулiн дзень.
Як воддар свежаспечанага хлеба.
Матулiн дзень.
Матулiн дзень.
Пяшчотны, нiбы сонца.
Матулiн дзень.
Любоў адданая да кропелькi, да донца.
Матулiн дзень.
Матулiн дзень.
Як чыстая крынiца.
Матулiн дзень.
Адзiнай, любай, як не ганарыцца
Ў матулiн дзень!
Матулiн дзень.
Махнуць буслы крыламi.
Матулiн дзень.
Няхай заўжды лунае памiж намi
Матулiн дзень.
(Белорусский)
(фото из интернета)