Ты адна у свеце

Иосиф Беганский
Плача неба, плача.
Дождж ідзе, як слёзы.
Я цябе не бачу
Ў маёй бярозы.

Мне б кахання з ранку,
Ім хмялець да ночы,
Піць пяшчоту шклянкай,
Цалаваць у вочы.

Каб духмяны волас
Падаў мне на плечы.
Твой прыемны голас
Маё сэрца лечыць.

Ты адна ў свеце
Закранула душу.
Гоніць хмары вецяр
І кахаць я мушу.