Вяртанне сонца

Дарья Дорошко
    Вяртанне сонца

Верыцца-не верыцца -
Сон жыццём абернецца.
А Зямля ўсё круціцца,
У міжзор'і кружыцца -
Прывітанне сэрца шле
Сонцу наўздагон.

Скрозь аблокі лёгкія
Сонца жоўтавокае
пацалункі шчодрыя
І ўсмешкі добрыя
Промнікамі-птушкамі
У наш вяртае сон!

Здані цемнавокія,
Спуджаныя крокамі
Сонца ў сэрцы-скарбніцы,
На ўзыходзе раніцы
Паслухмяным воблачкам
Знікнуць з гарадоў.

Сон зямны не скончыцца,
Нават будзе множыцца -
Верыце, ці верыце? -
Покі ўся не вернецца
У сэрца мармуровае
Першая любоў!