Сэрца свету

Верасовы Звон
Сэрца свету

(Прысвячаецца Дар'і Дарошка)
http://www.stihi.ru/avtor/edlaladanko


Альтанка - у воблаках бэзу.
Дзівосны куток над ракой.
Духмяны вятрыска-гарэза
Суквецці варушыць рукой.

Праменне струменіць скрозь лісце.
На доле дрыжыць светлацень.
Ты помнiш, галубка, калісьці
Быў гэтакі ж сонечны дзень?

Ты толькi паслухай, Танюшка,
Пра што шамаціць гэты бэз!..
Вось гэтыя словы на вушка
Шаптаў я калісьці табе.

У нашым адзіным сусвеце
Дрыжыць над вадой гэты кут.
Спытаеш няголасна: "Дзе ты?" -
Адразу пачуеш: "Я тут!"

17.02.2012