Страх

Верасовы Звон
Страх


Страх - гэта няпройдзеныя дзверы.
У праеме невядомасці – змрок ашчэрыўся Зверам.
Выматваюць нервы, высмоктваюць сілы жудасці вілы.
Дзідай уперся ў спіну пагляд.
Страшна спыніцца і азірнуцца назад,
На дзверы.
Страшна сустрэцца з насмешлівым позіркам Звера
Вачыма.
І зусім немагчыма.
Немагчыма, а трэба,
Каб не засціла неба,
Павярнуцца на сустрач ім
Тварам.
За паясы ухапіцца з Цяжарам.
Адолець дрыготку ў каленях і…
Уперад,
Хадою пантэры.
Крок праз парог - Перамога.
Трубіць адбой хрыплы рог.
За спінаю грукаюць створкі з размаху.
І болей
  Ні Змроку,
    Ні Звера,
      Ні страху.
Нічога.
Да гарызонту прастуе дарога.


¬6 жніўня 2006 года