Палёты у сне

Верасовы Звон
Палёты ў сне

(Прысвячаецца Дар'і Дарошка)
http://www.stihi.ru/avtor/edlaladanko


Я сяджу на халодным карнізе,
Пазіраю на горад унізе.
Пазіраю на сонныя гмахі,
На залітыя месяцам дахі.
На пустыя бязлюдныя сцежкі
Пры святле серабрыстай усмешкі.
Ах, як добра, як хораша спіцца!
Ах, як хочацца неба напіцца!
Пакружыць у міжзорным абшары,
Дзе жывуць чалавечыя мары.
Удыхнуў на ўсе грудзі бязмежжа,
Паглядзеў на далёкую вежу,
Дзе фігурныя стрэлкі застылі,
І - расправіў бясплотныя крылы.


                17 верасня 2009