Пярсцёнак Саламона

Верасовы Звон
Пярсцёнак Саламона


Пярсцёнак Саламона на руцэ
Вяшчуе ў дзень шчаслівы: "Гэта пройдзе".
Жыцце падобна зменлівай рацэ.
Няшчасцю – той жа лёс: "І гэта пройдзе".

Купайся ў промнях сонечных, калі
На галаву яны з блакіту льюцца!
Пі, як нектар,  свой міг, бо кавылі
Вось-вось прад буры подыхам сагнуцца!

Калі раўнуць грымоты над табой -
Глядзі спакойна ў вочы непагодзе,
Дазволь разгледзець ёй пярсцёнак свой.
Маланка высвяціць: "І гэта пройдзе"!


 2007