Калыханка

Владимир Шиманович 2
Спявала мацi ноччу, аж да ранку,
Сваей дачушцы любай калыханку.
I з вечара да ранiцы па хаце
Лунала песня пра жыцце, пра шчасце.

Спявала мацi, песцячы малую,
Пра цуд, пра кветку- папараць лясную.
Пра цуда кветку i пра лес дзявочы.
- Ну спi ж, дачушка, закрывай жа, вочы.

Спявала калыханку маладзiца:
- Спi, сонейка мае. Табе прыснiцца
Дарога у полi. Сiнiя валошкi.
Паспi, дачушка. Ну паспi, хоць трошкi.

Не спiць малая, ловiць калыханку.
Вось, нехта ходзiць по начы па ганку.
А хтосьцi каля комiна гуляе.
Спявае мацi, слухае малая.

Пра летнi дождж. Пра сонца i вяселку.
Пра вогнiшча ля рэчкi на пагорку.
Пра дзiва- кветку на лясной палянцы.
I верыць, шчыра верыць калыханцы.

Бяжыць мiж зор, што сыплюцца пад ножкi.
Блукае сон па хаце, каля ложка.
I навявае казку для дзiцяцi
Пра кветку- Папараць, Купалле i пра ШЧАСЦЕ.