Лiпень

Владимир Шиманович 2
Жоутым колерам мора хвалюецца.
Уздоуж - дарога, амаль што у неба.
Як цудоуна, як слауна стасуецца
З сонцам - мора жытневага хлеба.

Васiлечкi- валошкi з рамонкамi.
Сцежка недзе у бок адзяляецца.
Шчыра дзеляцца песнямi звонкiмi
Жаурукi, што валошкам здзiуляюцца.

Пахне лiпаю веска з ваколiцай.
Статак гоняць кароуi. А пылу!..
I стамленнае сонейка коцiцца
Да заходу i да небасхiлу.

У поудзень кнiгаука просiць аб вiльгацi.
Зрэдку зкажацца воблачка пляма.
Дрэвы просяць, як Божае лiтасцi.
Iм спякотаю цяжка таксама.

Вось, кружацца шпакi над шпакоуняю.
Цепла, толькi што сонца у вочы.
Мару часам, што з жоутаю поуняю.
Мару часам аб зорках, аб ночы.

Мару аб навальнiцы з маланкаю.
Каб з грымотамi, з прахалодаю.
Бачу фарбы жыцця. I ад ранку  я
Водар лiпеня п*ю з насалодаю,