Асэнсаванне

Владимир Шиманович 2
Мой край - шпакоўня каля хаты.
Блакiтны лён пад сiнiм небам.
Сцяжынка ў полi, водар мяты
I свежаспечанага хлеба.

Мой край - няспешная рачулка.
I пошчак салаўя у лозах.
Вясёлка, выбух грому гулкi,
Абабкi ў чэрвенi ў бярозах.

Мой край - зубры ля Вежы Белай.
I таямнiчы бусел чорны.
Палеткi хлебныя без межы.
I студзеньскi малюнак зорны.

Мой край - Рызство, Каляды, Святкi.
Дубрава, гай i бор сасновы.
Мой - без канца i без пачатку.
Мой край - бусловыя размовы.