восень прыйшла вакол аз рн ся

Евгений Пешко
восень прыйшла вакол азірніся
верасень зараз узоры пляце
жоўта-чырвое сыплецца лісце
вецер яго па абшары нясе

восень прыйшла і сонца не грэе
толькі па твары праз вокны іскрыць
цемень хутчэй абдымае планету
святло больш не можа так доўга любіць

гэту дарогу і гэту калыску
гэткай прасторы патрэбен спакой
яна састарэлая клоніцца нізка
каб зноў вясною стаць маладой