Ад ранiцы да вечара жыцця

Лариса Винникова 2
Певень. Раніца. Світанне.
Сонца. Промні. Цішыня.
Неба. Бусел. Клекатанне.
Галасы. Пачатак дня.

Поўдзень. Спёка і каханне.
Сцежка. Жыта. Каласы.
Сінь. Аблокі. І прызнанне.
Вочы. Вусны. Валасы...

Вечар. Цені. Адцвітанне.
Захад. Чырвань. Хмары. Змрок.
Крыўда. Роспач. Развітанне...
Горыч. Слёзы. Цяжкі крок.

Ноч. Бяссонне і чаканне.
Цемра. Месяц. Зарапад.
Сум. Надзея. І... вяртанне!
Дзеці. Шчасце!. Дом. І сад.