Спіць Анёл мой, быццам зорка
Сонцу дзённы здаўшы пост.
А пад коўдрай штосьці звонка
Сны бурчаць сабе пад нос.
Спі, Анёл мой, ціхамірна
Дзверы ў казкі адчыняй,
Дзе спявае песні ліра,
Дзе вяселле б'е праз край.
Дзе ні пошасць, ні пакута
Не крануць тваёй душы,
Дзе ад шчасця згіне смутак
Моўчкі ў казачнай глушы.
Дзе дзівосныя жывёлы
Пьюць вясёлку ля ракі,
Дзе ружовыя каровы
Рвуць цукеркі на пашы.
Дзе мядовым лёгкім пухам
Карамельныя палі
Засцілае завіруха
Ўлетку шчодра па зямлі.
Дзе кружацца ў карагодзе
Зайчаняты і ваўкі,
Дзе з дарункамі прыходзяць
Кожны дзень чараўнікі...
Спіць Анёл мой, быццам зорка
Сонцу дзённы здаўшы пост.
Толькі зноў праменьчык тонкі
Раніцой казыча нос... :)