Расстанне

Нина Шугалея
Адышлі, адышлі залатыя світанні,
Адышлі, адышлі залатыя дзянькі…
Па самотнай рацэ пад назовай – расстанне
Не вяночкі Купалля, а жалобы вянкі.

Адчуваю зямельку я целам і сэрцам --
Што адзіная дадзена нам на вякі.
І скупою слязой нехта там адзавецца,
Да маёй датыкнецца да мокрай шчакі.

Ой паплачу па маці, па бацьку паплачу,
Па сястрычках маленькіх, па сябрах сваіх…
Хоць сягоння для іх я нічога не значу,
Але ж як не хапае родных іх, дарагіх!

А самота турбуе, а самота няволіць,
І малюе Малевіч свой чорны квадрат,
Ды ніколі-ніколі сум душу не спатоліць,
Як і дым, што плыве па-над дахамі хат…

       
     * * *
Стараюся, ды не спраўляюся,
Не разабрацца мне ва ўсім…
Са свайго шчасця пасміхаюся,
Радуюся -- над чужым.

Вы скажаце, што глупства гэта
І што ніякі не сур’ёз,
Нібыта ўбачыць гурбу летам
Альбо зімою сенакос…

Насупраць, вунь, стаіць падлетак,
Глядзіць з хітрынкаю на свет,
Нібыта класік ён з партрэта,
Нібыта свет – яго партрэт.

Ну што глядзіш? Як ні старайся,
І ты пакінеш белы свет,
Хоць век маліся ты і кайся,
Хоць пражыві, як прайдзісвет.