Родны край!

Иосиф Беганский
Прачынайся пасля ночы,
Паглядзі на родны край.
Тут прыгожа, нібы Сочы,
Гэта восень дарыць рай.

Колер лісце залацісты,
Неба, нібы васілёк.
Я да вас душою чысты,
Прабіраюся здалёк.

Усміхнецца мне бярозка:
- Прывітанне, да вясны.
Нібы з неба Маткі Боскі,
Пацалунак у вусны.

І не трэба больш мне шчасця,
Як с табою разам быць,
Каб і радасць, і няшчасце,
У жыцці, усё дзяліць!