Вузел

Светлана Кабанова-Рожко
Вузел моцны, неслухмяны
Скрозь жыцьцёвае бруi,
Пачала я нечакана
Спрэчку з лёсам удваiх.

Ашалелы марыць вузел,
Кабы мой жыцьцёвы шлях
Як мага рабiўся вузей...
А не здолiць ён нiяк!

Не чапай мяне, вузьлiшча,
Не ахвяр мяне, брудны,
Паза дахам вецер сьвiшча,
Не страшны ён, не страшны!

Моцны вузел – то не шкода,
Разьвяжу – прэч ад вачэй,
Колi не – сякера згодна
Расьсячы яго хутчэй.

Памятай таму, вузьлiшча –
Не жыцьцё нам удваiх,
Бо свабода вузел зьнiшчыць
Назаўсёды ва ўсiх!