Жыве Беларусь!

Светлана Кабанова-Рожко
Блакiтнае неба, высокае,
Вясёлка да сонца стракатая,
Жыве Беларусь сiнявокая,
Жыве за мяжой i за кратамi!

Жыве Беларусь сiнявокая
Паза небясьпечнымi хмарамi,
Мэта аб бясхмарным глыбокая
Лунае шалёнымi марамi.

Жыве Беларусь васiльковая,
Крыштальнымi зьзяе крынiцамi,
Мэта зiхацiць шматбаковая
То сонейкам, то навальнiцамi.

Таму й жыве незалежнаю,
Крынiцаю грае празрыстаю,
Жыве памiж рознымi межамi,
За кратамi, нават за рысамi.

Жыве!