Кветка на Пляцы

Светлана Кабанова-Рожко
Мая кветачка –
Мой дыямент,
Прыгажуня –
Чырвоная зь белым.

Грай, жалеечка,
Мой iнструмент –
Мы сьпяваць
Будзем разам i сьмела.

На пляцу грай,
Сьвяточным пляцу,
Да сардэц дакранецца
Жалейка,
Я квяцiну туды прынясу,
Дзе свабоды пяе салавейка!

Грай, жалейка,
Свабода прыйдзе,
Крок за крокам
I слова за словам.
Бачыш, Божа,
Мы ўжо ня  ў брудзе –
Мы шануем
Краiну й мову.

Засьпявае Краiна мая,
Прыйдзе час
Ляванiх ды Лявонаў,
Будзе шмат на пляцы ўбрання
Зь белых кветак
I кветак чырвоных!