Твой погляд быццам вар...

Светлана Кабанова-Рожко
*  *  *
Твой погляд быццам вар,
Астынеш – як з iльду,
Я кiнуўся ў вiр,
Спакою не знайду.

Мой звар’яцелы лёс
(Цудоўны ўзагалi)
Я перайначу скрозь
Венэру на зямлi.

Сярод тваiх ахвяр
Няздатны я зусiм,
Я, лёсу гаспадар,
Пагоджваюсь з усiм.

Ня я вар’ят, а ты,
Чаму сумуеш зноў?
Я да тваёй мэты
Чараўнiка знайшоў.

Шануй мэту, шануй,
Каханьне сьцеражы,
Але не прапануй
Пераступiць мяжы.

Ты думкi не бянтэж,
Пачуцьцi не руйнуй,
Бо я памiж дзьвух меж
Застануся з адной.

Найлепшае шукай,
Прыгожае ратуй,
Зязюлечка, гукай,
Пяшчоту памятуй.