У жнiўнi на жнiве,
У сьнежанi Хрыстовым
Цудоўная жыве
Скарынаўская мова.
Як бусел-сакавiк,
Свабодны белы бусел,
Ты аб’яднала ўсiх
Сусьветных беларусаў.
Ты зьдзейсьняеш мэту,
I неўзабаве ўлетку
Сапраўдную знайду
Я ў папарацi кветку.
А потым ад нябёс
Да нас дакрочаць словы,
Што добры будзе лёс
У беларускай мовы.
Што добры будзе лёс
Народа Беларусi –
Яму дзiця прынёс
Свабодны белы бусел.
То нарадзiўся зноў
Сярод сьвяточных блiкаў;
Максiм – пяштотнаслоў
I востраслоўца Быкаў.
Яму трымаць лiхтар,
Лiхтарчык перамогi,
Сьпявай, сьпявай пясьняр
На беларускай мове!