Дай мне сiлы

Иосиф Беганский
Тут раса на самай справе,
Як сляза душы дзявочай,
у рамонкавай аправе,
Асляпляе светам вочы.

Тут знаёма мне травінка.
Салавей спявае звонка.
Тут для сэрца адпачынкам,
Мая родная старонка.

І цячэ вадой крыніца,
І  іду я без прывалу.
Добры дзень, мая сталіца,
Ты мяне зачаравала.

Гэта, гэта падарожжа,
Нібы казка ў дзяцінства.
Дай мне сілы, моцны Божа,
І братэрскае адзінства!