Я цяпер за табою iду

Иосиф Беганский
Ты мяне пачакай за аколіцай,
Не хавай сваіх цёмных вачэй,
Толькі сэрцу ні дай супакоіцца,
Хай пылае ярчэй, ды ярчэй.

Ты мяне абнімі, як каханага,
Пацалунак даруй у вусны.
І прымі ты для сэрца, жаданага,
Подых шчасця, кахання, вясны.

Ты, як зорачка з неба, сустрэлася
на каханне маё, на бяду,
Нібы іскра душы разгарэлася,
Я цяпер за табою іду.