Водар шакаладу

Вершы
Я прыйшоў, вым’учаны прастудаю,
Перайшоў парог, нібы мяжу.
Я прыйшоў з праблем надзённых грудаю,
Не гані, я трошкі пасяджу.

Слухай, мне твае патрэбны дотыкі,
Водар шакаладу і Eclаt,
Ведаеш, цяпер не да эротыкі -
Адпусці грахі мае назад.

Адштурхнi іх з берага на лодачцы,
Пакладзі ў яе турботны ком.
Стане лепш, я тут жа знікну ў фортачцы
З першым мімалётным скразняком.

04.10.2012