Парк Горкага

Вершы
 Вавёркі ярка-агнявы клубок
 Зрабіў скачок і знiк у лапах хвоі.
 Мы крочылі павольна, бок аб бок.
 Было нам добра, бо было нас двое.

 Кастрычнік нас лістотай абсыпаў,
 Пярэстыя алеі ўдалеч беглі,
 І на масце праз Свіслач ты спытаў ...
 Я адказала "Так". На бурай цэгле

 Застаўся след тых слоў, як напамін,
 Аб вечным пачуцці, аб вечным цудзе.
 І гэта грэе душу, як камін
 У час зiмы. Няхай сабе так будзе!

14.10.2012