Няхай

Вершы
 Няхай адбудзецца, няхай,
 Ты спадзявайся і чакай.
 Уранку, вечарам ці днём -
 Шукай каханага з агнём
 У сэрцы. Позірк выпадковы
 Падзе і ты пачуеш словы,
 Адчуеш дотык рук ласкавых,
 У валасах тваіх, як травах
 Схавае ён свае далоні
 І апынешся ты ў палоне.
 18.10.2012