Жаночае

Вершы
 У цемру ночы, быццам у пустэчу,
 Глядзяць мае ўстрывожаныя вочы:
 Чакаю я, чакаю я сустрэчы,
 Сустрэчы з тым, хто мне прызнацца хоча.
 Прызнацца, як стаміўся у пустыні
 Халодных душ - шукаць білет ільготны,
 Стаміўся прасаваць спіной прасціны
 І маляваць "пастэльныя палотны".

 Як мне сябе паводзіць пры сустрэчы?
 Прыняць і дараваць, забыўшы крыўды,
 Накрыць на стол, абняць рукамі плечы,
 Як быццам вечна ён са мною быў ды
 Не кідаў подла ў роспачы смяротнай,
 Не уцякаў у ноч аднамаментна
 І падмяніць білет яго ільготны
 Аселага жыцця абанементам?

 Гляджу я ў цемру ночы, у пустэчу -
 Не, не дарэмна Бога я прасіла.
 Чакаю я, чакаю я сустрэчы,
 Сустрэчы з тым, каго прагнаць не ў сілах.
 23.12.2012