Ён мяне кране

Вершы
Сышоў апошні снег,
Зіма на поўнач збегла,
Артэрыі галін
Напоўнены вадой.

Я да сцяны прылег –
Цяпло вяртае цэгла.
Нясе паветра плын
Мне радасць і спакой.

Пусціў я карані
І ў Мiнску, і наогул –
У гэтым харастве,
У красавіцкім днi.

А дзесьці ў вышыні
Шпакі спяваюць Богу.
Я з птушкамi ў радстве,
I Ён мяне кране.
19.04.2013