Як быццам...

Вершы
Каханне – чараўніцтва забыццё.
Я бачу сны – яно мне толькі сніцца.
Чакаць яго гатовы ўсё жыццё,
Як быццам…

Нічым не абмяжоўвайце душу,
І пачуццё павінна ў ёй прыжыцца.
Надзею на каханне я нашу,
Як быццам…

Анёл ціхенька за плячо кране,
І ў гэты час павінен цуд адбыцца:
Скрозь сны каханне прыйдзе да мяне,
Як быццам…
23.08.2013