шчасце

Надежда Петручук Филон
Бачыш, шчасце на тваім парозе?
І застыла сціпла, нібы цень.
Не трымай яго ты на марозе
У сцюдзёны, хоць і з сонцам, дзень.

Не спалохай, бо яно няўлоўна,
Лёгкае, бы сонечны прамень.
Затрымай імгненне без адмовы,
Шчасце ты абдымкамі сустрэнь!

26.03.2012