Чароуны вершау свет

Вершы
Чароўны вершаў свет, як таямніца,
Нас разам згуртаваў і аб'яднаў.
Як быццам у спякоту да крыніцы -
Душою я цягнуўся да "Жывіцы" *
І вершы піў, але не бачыў дна.

Ліліся вершы музыкай у зале,
То моцна, то пяшчотна, то на ўсхліп.
Скрозь дах яны плылі ў нябёсаў далі,
Паэты іх, як кубікі складалі,
Звярталіся да Бога: "Хай жылі б ..."

Бог бачыў адухоўленыя твары,
Яму быў блізкі творчы іх парыў.
Сказаў: "Iмглою неба крыюць хмары"**
І Сам ажыццявіў паэтаў мары -
Жыццём бясконцым вершы адарыў.


   *   http://zhyvica.ru/

** «Буря мглою небо кроет» (А.С. Пушкин, «Зимний вечер»)

27.01.2014