Вярблюд

Олег Старинчик
         Вярблюд
 
Хто не бачыў? Вось дык цуд!
Ездзiць на каньках вярблюд.
Дрэсiроўшчыца вярблюда-
Знакамiцейшая Люда.

Люда хлопне пугай «шчоўк»:
«Спiнку роўна, вярблюдок!»
Ён i плача, i плюецца,
Бо спiна яго не гнецца!

Паўлiк кажа: «Люда, Люда,
Гэтак змучыш, ты, вярблюда!
Нарадзiўся ён гарбаты,
Бо сваёй не мае хаты.

Ён сярод пяскоў - кароль,
А канькi натруць мазоль.
Адпусцi, мадэмуазэль
У пустыню гэты карабель!»
30.01.2014г.