Знакамiты мядзведзь

Олег Старинчик
   

    Знакамiты мядзведзь
                I
      Iшоў мядзведзiк па ляску
      Пашукаць сабе мядку.
      А зязюля на суку
      Гаманiла: «Ку-ку-ку».

М:«Што дарэмна час марнуеш,
     На суку сабе кукуеш?
     Лепш прынесла б мне мядку,
     А я i сам магу «ку-ку».
     На галiнку ён узлез.
     I спявае на увесь лес:
   «Ку-ку-ку , ку-ку-ку,
     Прынясiце мне мядку».
   
       Ваўчаня бяжыць па лесе,
       А Мiхась спявае песню.
 В:  «Вось пятрушка ды цыбуля
        Што за дзiўная зязюля?
       У яе i нос кiрпаты,
       Цi мядзведзь гэта касматы?
       Воўка кажа Мiхаську:
      «Ты зусiм, мядзведзь, «ку-ку»?      
       Цi на сонцы перагрэўся?
       Ну куды ж твой розум дзеўся?»
М: «Слухай, Воўка-шэры бок,
       Лепш прынёс бы мне мядок.
       А пакуль ты прынясеш,
       Я павыю на ўвесь лес».

       Вожык шэранькi паўзе,
       На калючках грыб нясе.
М: «Што яшчэ ты, вожык, можаш, як грыбоў прынесцi?
       Адказаў мядзведзю вожык: «Я магу iх з'есцi.»
М: «Слухай ты, Калючка-Коля,
       Я не еў грыбоў нiколi.
       Усе чапляй мне iх на бок,
       Сам нясi-ка мне мядок».

    Зайка - пупачкай хвасток
       Пад кустамi скок ды скок.
М:     «Слухай ты, касое вока,
       Тут да мёду недалёка.
       Прынясi мне мёду скрынку,
       Паскачу я сам хвiлiнку».

Пазбiралiся  ўсе зверы паглядзець,
Як з розуму сышоў мядзведзь.
       То ён вые, то кукуе,
      То паскача,патанцуе.
      То грыбы на бок чапляе,
       З птушанятамi гуляе.

«Iшоў бы ты у Новы Бор,»-
Кажа вельмi спраўны тхор.
I чытае манiфест,
Каб мядзведзь пакiнуў лес.
Мiхась злез, пайшоў дадому,
Не патрэбны ён нiкому.
Толькi перайшоў раку,
Стаў iзноў крычаць: «Ку-ку».
               
                II

Пайшоў Мiхась у Новы Бор…
Знакамiты стаў акцёр.
Яго носяць  на руках.
Мёд прыносяць у збанах.
Яго прызналi i ў ляску:
Ёсць цяпер музей «Ку-ку»,
На галiне помнiк ставяць,
Яго творчасць усiх цiкавiць.

Кожны дзень экскурсаводы
Турыстаў водзяць карагоды:
«Тут ён жыў, тут спаў, тут еў,
На галiне песнi пеў».
«Мы мядзведзя шанавалi
Мёд камбайнамi збiралi.
Сам пайшоў ён у Новы Бор,»-
Цiха,цiха кажа тхор.
I пытае Насарог:
«Чаго ж ён ад вас уцёк?
Калi вы яго любiлi,
Мёдзiк вуллямi насiлi?
I пачулi ад сарок:
«Каб любiлi  -  дык не уцёк…

Р.S.  На цябе наставяць зброю,
        А ты будзь самiм сабою.

люты 2010г.