Бог адзiны - гэта людзi!

Вершы
Пральецца вершаў музыка
і закране душу,
У сэрцы чымсьці добрым
адгукнецца.
Чаму, я сам не ведаю –
саджуся і пішу
Пра тое, ад чаго
спявае сэрца.

І тэма неяк знойдзецца,
а з ёй і вольны час,
Каб перанесці думкі
на паперу.
Пішу аб тым, што думаю –
кажу вам без прыкрас,
А думаю аб тым,
у што я веру.

Я веру - будзе сонейка
над родным краем ззяць,
Я веру - незалежным край мой будзе.
Шчаслівы будзе кожны,
хоць каго з людзей узяць,
Бо будзе бог адзіны - гэта людзі.
05.02.2014