Халоднае сэрца

Вершы
Не здзіўляйся. Нібы першы снег  –
Майстар ухіляцца ад адказу –
Я ад слоў тваіх гарачых збег.
Толькі пацяплела – збег адразу.

Мне сваю пяшчоту не дары,
Рызыкую ад яе памерці .
Я хаваю холад унутры
Некалі параненага сэрца.

Гэты холад прытупляе боль,
Закахацца не дае па-новай.
Мне каханне, нібы ў рану соль:
Вось такую я зрабіў выснову.

Не кранай маіх сардэчных крыг,
Не здзіўляйся, што я ўцёк так жвава.
Хопіць слёз, не трэба больш адліг,
Быць з табою я не маю права.
06.02.2014