Людз, людз...

Саша Морозов
Людзі, людзі,
Не грукайце ў грудзі!
Не грукайце ў грудзі
І не крычыце “Я!”.
Гэтак вельмі лёгка
Звар’яцець, ці зглуздзіць,
Хай паспіць у жыце
Ваша манія.

Людзі, людзі,
Не ладзьіцеся ў судзі!
Не ладзьіцеся ў судзі,
Каб не судзіў вас Бог.
Каб у снежны студзень
Не апынуцца ў брудзе –
Не мыльцеся ў судзі –
Пашкадуйце ног.

Людзі, людзі,
Бог вас не забудзе,
Ці ў якое пекла,
Ці ў які патоп.
З мараю аб цудзе
Памятайце людзі –
Пакуль не пераскочыш,
То не кажы і “Гоп!”.

Людзі, людзі,
Жыццё не хрэн на блюдзе.
Жыццё не хрэн на блюдзе....
А паспрабуеш – хрэн.
Прапаўзці па лузе,
То, зручней на пузе,
Ды калісьсці трэба
Ўсё ж паўстаць з кален.